Яму не хапала маёй... «Сабакі Эўропы»

  • Аватар пользователя
    Aridia
    10 октября 2025

    Яму не хапала маёй зайздрасьці. Ён хацеў прызнаньня свайго саксэсу. Яму карцела паказаць, што ён “кое-чего добился в жизни”. Чамусьці яны ўсе, зьехаўшы, курчаць зь сябе такіх ужо эўрапейцаў, што на ваніты цягне. Я ўважліва разгледзеў фота прыяцеля, які ўсьміхаўся з-пад нейкіх пальмаў. Ды ў яго на лбе было рускім языком напісана: дзіця гаўнамікрараёна, савок па нараджэньні, чыстакроўны славянін, то бок сын яўрэйкі і татарына. Аблічча не зьмянілася.


    like1 понравилось
    55