І трэба, наогул, зазначыць,... «На росстанях»
sandoraily29 декабря 2024І трэба, наогул, зазначыць, што ніхто, як простая сялянская душа, не патрапіць так знайсці тыя добрыя словы і выразы, што гаюча ідуць да другой душы, каб уцішыць і заспакоіць яе раны. Скуль жа бяруцца гэтыя сілы, гэтыя ўласцівасці душы? Напэўна, з крыніц свайго гора і цяжкага змагання з жыццём за людскія правы, з гэтай цэльнасці наіўнай веры ў справядлівасць расплаты на тым свеце за ўсе пакуты на зямлі.
221