Чародка маладых ясеняў, на... «Жэтон на метро»

  • Аватар пользователя
    bastanall
    25 декабря 2024

    Чародка маладых ясеняў, на адных гірлянды сямян, якія аж гнуць галінкі, на другіх — ніводнага. Манчжурскі арэх — перыстыя, як у рабіны, лісткі, толькі разоў у пяць большыя. Нагрэтая за дзень драўляная нефарбаваная лавачка. Верхавы вецер варушыць лісце бяроз і вербаў. Але асабліва рытмічны шум у асін. Калі заплюшчыць вочы — ілюзія шуму мора. Лес, дрэвы і ёсць кампенсацыя нам за адсутнасць мора.

    like1 понравилось
    10