Урэшце сон мяне адолеў, і я... «Шэпт»

  • Аватар пользователя
    lapa_lipa
    31 октября 2023
    Урэшце сон мяне адолеў, і я бездапаможна праваліўся ў яго абдымкі. Чароўны глыбокі сон. Ён бывае толькі ў вясковай хаце. Ніколі не заўважалі? Хата жывая. Натопленая печ з вечарадае цяпло і настройвае на адпачынак. Пра ранак, са світанкам яна астывае і па пакоі распаўзаецца прыемная бадзёрая прахалода. Тады можна пабачыць яго, подых хаціны. Ён адбіваецца на шкле акенцаў маленькімі кропелькамі. Магія. Вада на шыбе з’яўляецца з нічога, і яна лекавая. Мы гэта называем кандэнсатам. Квлі займеў лішая і ідзеш да шаптухі, тая моўчкі мезенчыкам праводзіць па акенцы, збірае гэтыя кропелкі і мажа лішая: “Лішай, лішай свіння мяшай…”. Так людзі лекуюцца, такі беларускі космас.
    51