Падавалася, звычайная размова, але, калі чытаць між радкоў… Да касцела хадзілі з маленства і ад старога дзеда (амаль яку у казцы) замовам навучылася. У камсамоле была і не пераставала быць актыўнай верніцай, па некалькі абразоў на пакой, але і адмысловы абярэг ёсць. Лічыць сябе полькай, а размаўляе выключна беларускай мовай. Як яна трапна перадала душу беларуса, чалавека, які жыве на зломе цывілізацый і намагаецца заставацца сабой. Іначай бы і не захавалася гэта традыцыя, не перажыла тысячагоддзе гнёту. Праўду кажуць, што мы адно кажам, другое думаем, а трэцяе робім. Мо ў гэтым таямніца нашага характару?