Перайсці ж уброд раку летам... «На ростанях»

  • Аватар пользователя
    goldfish19
    14 ноября 2022

    Перайсці ж уброд раку летам — адна асалода. I калі ў мужчын ёсць яшчэ сякі-такі клопат — падкасацца або скінуць нагавіцы, калі вада прыбудзе, дык жанчыны ў гэтых адносінах зусім шчаслівы народ. Падымуцца на хаду, колькі трэба, і храбра рушацца ўброд, не зважаючы, ці ёсць тут хто, ці не, глядзяць на іх ці не глядзяць. Часамі ж некаторыя смелыя і рызыкоўныя асабліва асобы, калі на беразе ёсць гледачы, сумыслу нарыхтуюцца брысці так, як бы тут вельмі глыбока і можна падумаць, што вада зойме па самыя пахі, хоць вышэй калена яна не даходзіць. Бывала, і жартамі перакінуцца ў такіх выпадках па сутнасці справы, а часам які-небудзь Гілёрык, чалавек сталых год, і заўвагу зробіць, выняўшы люльку з зубоў: «Апусціла б хоць ніжэй спадніцу»,— а сам пры гэтым сарамліва ўбок адвернецца. А калі яго закраналі смехам, то, каб у даўгу не быць, так адзавецца:

    — Пацягнуць бы бясстыдніцу цыбуком, то шанавалася б. Казырыцца чорт ведае чым!

    489