Бог духоўны зрок дае.... «Пагоня на Грунвальд»

  • Аватар пользователя
    Lux
    29 октября 2022

    Бог духоўны зрок дае. Блукае чалавек у змроку сябелюбства, нікога, апроч сябе аднаго, не бачыць - душа невідушчая. І раптам зрок - бачыць, што і яшчэ шмат людзей, і цяжка жывуць, і кожны чакае радасці, адчувае патрэбу ў любові і клопаце, а існасць шчасця - у любові да другіх людзей. Пытаюцца: дзе ж ёсць такая любоў? Дажджамі зямля менш палітая, чым нашай крывёй, дрэваў менш ссякаем, чым людзей сячом. Заўсёды так. Адвечна. Трэба адказваць: кожнаму жыццё дадзена і сумленне дадзена, чыстае, як першы снег. Паглядзі кожны на сваё сумленне. Якім Богу яго пакажаш, калі прыйдзе час? Пакажаш бруднае, у струпах ад грахоў, Бог не прыме, скажа: ты не для дабра, для д'ябла жыў. Ідзі да яго...

    15