Бабка не спіць. Яна проста... «На ростанях»
goldfish1918 июля 2022Бабка не спіць. Яна проста думае свае старэчыя думкі, сухія, як і сама старасць, простыя, як і ўсё жыццё яе, нецікавыя, як і яе доля. Яна ўстае, накідае зашчапку, глядзіць проста па прывычцы ў акно, пазяхае ды зноў лезе на печ і чагось уздыхае, кладучыся ў цесны, цёмны куток, адведзены ёй жыццём. Але бабка любіць свой гэты куточак. Тут ціха, тут цёмна, і толькі прусакі шалпочуцца ў шчылінах, але бабка не чуе іх, хоць і ведае аб тым, што яны тут жывуць і жывяцца ад яе жыцця. Ну, што ж? Няхай.
669