Лабановіч развітаўся і... «На ростанях»
goldfish1918 июля 2022Лабановіч развітаўся і выйшаў. На душы ў яго было цяжка і смутна. Ясна, што Ядвіся насміхаецца з яго. А калі і зварачала на яго ўвагу, то толькі з тае прычыны, што тут — глуш, жывога чалавека няма. А ён, як неразумнае дзіця, не бачыць нічога. Ён сам наводзіў на сябе прыемны туман самазманства, ён сам закалыхваў сябе ружовымі думкамі і салодкім летуценнем. Ну, што ж? Трэба глыбей увайсці ў сябе і там шукаць крыніц радасці і здаровага пачуцця. I трэба, наогул, узяць сябе ў рукі. Пара яму выкінуць усё гэта з галавы і сэрца, пакуль вобраз дзяўчыны яшчэ не засеў там настолькі глыбока, што з ім будзе трудна змагацца. Няхай не падумае яна, што яму без яе свет зачынен.
587