— Ах ты, чортава шлюндра!... «На ростанях»

  • Аватар пользователя
    goldfish19
    4 июля 2022

    — Ах ты, чортава шлюндра! Пайшла па вуліцы зубамі званіць, языком мянціць, каб ён табе высах ды выпетраў! — крычала Акуля.— Ідзі, ідзі, так вось і павераць табе, брахусе. Думаеш, не ведаюць людзі, як ты да Міхалкі ў клуню бегала, га? Ведаюць людзі, за што цябе Крупеніч з раз'езда гарэлкаю частуе, каб цябе лейцамі частавалі... Ведаюць, не думай таго!.. Ты думаеш, не ведаюць, як ты з дарожным майстрам ночы гуляеш, як ты ў яго дзесяць рублёў падчапіла!.. Капач ты з-пад цёмнае хмары, хлеба замясіць не ўмееш, хаты ніколі, як людзі, не падмяцеш, каб табе вочы замяло!

    Аўдоля, у сваю чаргу, ідучы ў другі канец вуліцы, вяла сваё казанне. Жанчыны зрэдку прыслухоўваліся адна да другой і, такім чынам, скарыстоўвалі словы адна другой для далейшай лаянкі.

    — На мяне людзі глядзяць, бо я харошая, а на цябе і сабакі пазіраць не хочуць. Зайздросна табе?.. А ты забылася, як цябе бабка Тацяна на сваім двары злавіла! Чаго ж ты хадзіла туды? Чужых курэй сачыць? А гарбузы з гарода ў Рамковых хто цягаў, каб з цябе кішкі павыцягалі? А хто, калі не твой Мікіта, у дзеда Андрэя баранінку краў? Гэтага, можа, не ведаюць людзі, дык няхай жа ведаюць...

    551