- Главная
- Виктор Мартинович
- 📚 Книги
- Мова
- Цитаты
- — Сяргей, а адкуль узялася... «Мова»— Сяргей, а адкуль узялася... «Мова»
— Сяргей, а адкуль узялася... «Мова»
AlinaSchemetz8 апреля 2022— Сяргей, а адкуль узялася мова? Як ты думаеш? — уважліва гледзячы, спыталася яна. Гэта было добрае пытанне. Па скрыні на гэты конт нічога не казалі. А таму варыянт мог быць толькі адзін: — Мабыць, яе вынайшлі арабскія тэрарысты, якія імкнуцца знішчыць братэрскі саюз паміж намі, рускімі, і кітайцамі, — тут, здаецца, ззаду хорам фыркнулі абодва, і Чу Лінь, і Сварог. — Гэта значыць, у пустыні, так? — голас Цёткі зрабіўся ліслівым, і я не адразу заўважыў іронію. — У пустыні, недзе ў Саудаўскай Аравіі ці ў Егіпце, стаіць сакрэтная лабараторыя, і там людзі ў арафатках і ў белых масках варожаць над электроннымі мікраскопамі і вынаходзяць мову? А навокал ходзяць вярблюды, свішчуць суслікі. Так? — Так, — я падтрымаў, бо карцінка выглядала праўдападобнай. — Потым, як яе ўжо цалкам сінтэзавалі, яе пагрузілі ў кантэйнеры і перавезлі ў Еўропу. Бо еўрапейцам жа таксама непрыемны наш братэрскі саюз з Кітаем. Тады пра рэцэпт дазналіся кітайцы і пачалі ім гандляваць у нас. — А чаму, як ты думаеш, мова не ўздзейнічае на тых, хто жыве ў Маскве ці Навасібірску? — Не ведаю, — я паціснуў плячыма. Сапраўды, чаму? — Сяргей, ты чуў калі-небудзь слова Беларусь?
20