Тыль Уленшпігель... «Тыль»

  • Аватар пользователя
    Viarba
    30 ноября 2021

    Тыль Уленшпігель развярнуўся там, уверсе, над намі, павольна і нядбайна — як гэта робяць не ў небяспецы, але з цікаўнасці. Правая нага стаяла ўздоўж каната, левая ўпоперак, калені былі трошкі сагнутыя, а кулакі ўпёртыя ў бакі. І мы ўсе, гледзячы ўгору, адразу ж уцямілі, што такое лёгкасць. Мы зразумелі, якім можа быць жыццё для таго, хто сапраўды робіць усё што хоча, ні ўва што не верыць і нікому не падпарадкоўваецца; мы зразумелі, як гэта было б — адчуваць сябе такім чалавекам — і што самі ніколі не станем такімі людзьмі.

    like1 понравилось
    98