- Главная
- Альгерд Бахарэвіч
- 📚 Книги
- Сабакі Эўропы
- Цитаты
- Я веру ў вар’ятаў. І ў... «Сабакі Эўропы»Я веру ў вар’ятаў. І ў... «Сабакі Эўропы»
Я веру ў вар’ятаў. І ў... «Сабакі Эўропы»
meggyy23 марта 2021Я веру ў вар’ятаў. І ў вар’ятак веру ня менш. Адзін белы бант у ганаровым каравуле абавязкова несапраўдны. Разумееце маю мэтафару? Адзін белы бант у ганаровым каравуле, на які так сьмешна глядзець, калі сядзіш за столікам каля “Шчодрага” на плошчы Перамогі і папіваеш цёплае піва, хоць бы адзін белы бант заўжды зьлезе набок, адклеіцца, павісьне, сьмеху варты, нахабны, непакорлівы, хоць бы адзін белы бант абавязкова выявіцца чорным, зялёным, жоўтым — а то і ня бантам зусім, а марской зоркай, ці мэдузай, ці кавалкам марозіва. Вар’яцтва не цярпіць няволі, вар’яцтва сьмяецца з нас, нябачнае і бязьлітаснае. Яно тут. Проста трэба ўмець бачыць. А калі табе вельмі пашанцуе, яно само зьверне на сябе ўвагу.
4 понравилось
196