Іх паненкі, калі вайна,... «Сарматыя»
Krysty-Krysty22 февраля 2021Іх паненкі, калі вайна, ідуць ваяваць. Ну, ня ўсе зь іх, а толькі як бацькі няма ці брата. У баі сармат – напятая цеціва, А дуга, што яе напінае, – дачка сармата. Гойсае лесам вершніца дзікай красы, конь паміж ног і спадніца ўгару без прыліку, і ўланскім пер'ем за ёю лятуць валасы колеру нешліфаванага сэрдаліку. Як Дыяна з Дэмэтрай – то з кушам, то з капачом, і да імшы, як павачка, штонядзелі… Усё, што яны не зваююць сармацкім мячом, прывядуць у палон на аркане сармацкай кудзелі.
4 понравилось
203