- Главная
- Кузьма Чорны
- 📚 Книги
- Вераснёвыя ночы
- Цитаты
- Каля варот сакаталi куры,... «Вераснёвыя ночы»Каля варот сакаталi куры,... «Вераснёвыя ночы»
Каля варот сакаталi куры,... «Вераснёвыя ночы»
ViktoriolyaSolomko9 января 2021Каля варот сакаталi куры, пераграбаючы канюшынную пацяруху, i адна - надзьмутая i сярдзiтая - упарта квактала, расплывалася па пяску гарачым воллем. Абмочаны недзе шчанюк ацiраўся каля сяней i нудна вылiзваў шэрсць каля хваста. Гусак падняў галаву i глыбакадумна закрычаў. Шчанюк крыху страцiў свой нудны выгляд i забурчаў, вiльнуўшы шчуплым хвастом.
Паставiўшы каля заскарузлага карыта ражку з свiным цестам, чухаючы вуха аб голую руку вышэй локця, Агата злосна крыкнула:
- Вiляй, вiляй, падла аблезлая! Зноў недзе ўскочыў у памыi, каб ты ўжо нечага ў вiр галавою ўскочыў. Зноў усё пазагаджваеш у сенцах. Вон, каб ты выдах!
Шчанюк выцягнуўся на пяску доўгiм целам сваiм i цiхавата завыў. Квактуха заквактала мацней. З панурым папрокам Агата кiнула на яе дзеркачом.
- Квокчаш? А дзе ж ты вясною была, пошкудзь кашлатая!
Два падсвiнакi, трасучы вушамi, весела хваталi з карыта цеста. Верабей зляцеў з вiшнi на плот, пасля каменем упаў на зямлю каля самага карыта, мяркуючы, каб уварваць крыху сабе. Яго нiхто не заўважыў.
1,9K