Нейкія вандроўнікі падышлі... «На росстанях»
AlexanderRuhlya16 июля 2020Нейкія вандроўнікі падышлі да глыбокай рэчкі. Ні броду, ні моста не было. Плаваць яны не ўмелі і вады баяліся. На беразе ляжалі круглякі. Адзін з вандроўнікаў, найболей кемны, скаціў кругляк у рэчку, потым зняў камашы, сеў верхам на бервяно, а ногі прывязаў да бервяна, каб не з’ехаць у ваду. На сярэдзіне рэчкі кругляк перакруціўся, плавок бухнуўся галавою ў ваду, а ногі са шкарпэткамі задраліся ўгору! Спадарожныя стаялі на беразе, пазіралі і казалі: «Глядзі ты, які змыслы наш Яшка: рэчкі не пераплыў, а панчохі ўжо сушыць».
1 понравилось
10,6K