Вы ўсё просіце ў Неба выканаць вашыя жаданні! Увесь час! Хачу! Хачу! Хачу! Вы і Бога прыдумалі адно дзеля гэтага! Не ведаючы, што вашыя "хачу" ён даўно ўжо выканаў! Што вы ўжо маеце ўсё тое, пра што думалі!
Калі вас і трэба чамусьці вучыць - гэта падзяцы! Падзяка! Атрымалі нешта? Ідзіце і дзякуйце! Падарылі вам - вярніцеся да таго, хто падарыў! І скажыце дзякуй! Дзякуй!