Гэтак сама, мой дарагі, як... «Стэпавы воўк»

  • Аватар пользователя
    robot
    18 мая 2019

    Гэтак сама, мой дарагі, як радыё на працягу дзесяці хвілін кідае наўгад самую выдатную на свеце музыку ў самыя неверагодныя мясціны, у мяшчанскія гасцёўні і паддашкі, кідае яе сваім абанентам, якія балбочуць, жаруць, пазяхаюць, спяць, як яно крадзе ў музыкі яе пачуццёвае хараство, як яно псуе яе, карэжыць, слініць і ўсё ж не можа канчаткова забіць яе дух - гэтак сама і жыццё, так званая рэчаіснасць, растрасае без разбору выдатную чараду карцін свету, шпурляе следам за Гендэлем даклад пра тэхніку падчысткі балансу на сярэдніх прамысловых прадпрыемствах, ператварае чароўныя гукі аркестра ў неапетытную слізь, мусова запіхвае сваю тэхніку, сваё дзяляцтва, вэрхал сваіх патрэбаў, сваю марнасць паміж ідэяй і рэальнасцю, паміж аркестрам і вухам. Такое, мой міленькі, усё жыццё, і тут мы не можам даць ніякае рады, і калі мы не аслы, дык смяёмся з гэтай прыгоды.

    64