Тады ў мяне і ўзнікла... «Голэм»
xbohx5 апреля 2019Тады ў мяне і ўзнікла цьмяная здагадка: а што калі мы, жывыя істоты, таксама, зрэшты, падобныя нечым на такія абрыўкі паперы? Можа, і нас таксама гоніць у розныя бакі нябачны таямнічы вецер і вызначае нашыя учынкі, тым часам як мы, простыя і наіўныя, думаем, што ўсё робім паводде сваёй свабоднай волі? А што, калі жыццё, якое ў нас, ёсць не што іншае як загадкавая віхура? Той самы вецер, пра які ў Бібліі сказана: ці ведаеш ты, адкуль і куды ён ідзе? І ці не сніцца нам часам, што мы ў тоўшчы вады знаходзім і хапаем залатую рыбку, але нічога не адбываецца, апрача таго, што на самай справе нашыя пальцы сустракаюць халодныя павевы ветру?
3 понравилось
114