Не ведаю, ці так гэта... «Лісце каштанаў»
HenryChinaski24 декабря 2018Не ведаю, ці так гэта зараз, але тады ва ўсіх падлеткаў існаваў на такі выпадак цалкам дурацкі моўны зварот. Замест таго каб сказаць дзяўчыне «я кахаю цябе», «я цябе люблю», «я жыць без цябе не магу», «я цябе абажаю, абожнюю, любая ты мая, дарагая», мы бубнелі тупую, бязладную, пачварную фразу: «давай з табой дружыць». Урэшце гэта вяло да таго ж самага, але маё цяперашняе эстэтычнае пачуццё літаральна стае дубам пры адным успаміне аб гэтым сказе, які абражаў здаровы сэнс і самае пачуццё.
4 понравилось
1,1K