Мяне вельмі спакушала думка... «Падзенне»

  • Аватар пользователя
    akrav_azlani
    16 апреля 2018

    Мяне вельмі спакушала думка ўступіць у Супраціўленне. Пра яго пачыналі гаварыць якраз у той момант, калі я заўважыў у сабе патрыёта. Вы ўсміхаецеся? Дарэмна. Я зрабіў гэтае адкрыццё на станцыі метро ў Шатле. Нейкі сабака заблудзіў там у лабірынце падземных пераходаў. Вялікі такі, ведаеце, сабака, з жорсткай поўсцю і адным падраным вухам. Ён шнарыў паўсюль сваімі цікаўнымі вачыма, падскокваў да мінакоў, нюхаў ім лыткі. А я, трэба прызнацца, люблю сабак, люблю даўняй і вернай любоўю. Я люблю іх за тое, што яны заўсёды ўмеюць дараваць. Вось і тады я паклікаў гэтага бедалагу. Спачатку ён завагаўся, але потым, відаць, адчуў да мяне давер і вясёла пабег наперадзе, лісліва віляючы хвастом. У гэтую хвіліну мяне абагнаў малады нямецкі салдат. Параўняўшыся з сабакам, ён палашчыў яго па галаве, і той адразу, без ніякага вагання і з такой самай сімпатыяй пабег за чужынцам. Хутка яны зніклі ў натоўпе. Пасля таго, што здарылася, мяне апанавала такая нянавісць да гэтага нямецкага салдата, што сумнявацца ў яе патрыятычнасці я болей не мог. Няхай бы сабака пабег за нейкім цывільным французам, дык я на гэта, можа, і не звярнуў бы ўвагі. Але ж ён пабег за немцам, і калі я ўяўляў, што гэты сімпатычны гарэза зробіцца любімцам якогась нямецкага палка, мяне ажно трэсла ад гневу. Так што, самі бачыце, маё выпрабаванне на патрыятычнасць дало сама пераканаўчыя вынікі.

    like1 понравилось
    88