туга запаўняе мяне... «70% вады»
robot9 марта 2018туга запаўняе мяне дакладней так : туга запаўняе квадрат вакол мяне сум журба жаль пошук сінонімаў каб адцягнуць увагу адхаркваю маркоту я назіраў за рухам паветраных масаў сачыў за зменамі атмасфернага і ўласнага ціску тэмпературны фон арганізму дазваляе эканоміць на алкаголі і так штырыць калоціць шпрыцам скалолі
94