Ёсць такая показка. Нейкую... «План Бабарозы»

  • Аватар пользователя
    Bolacka
    16 января 2018

    Ёсць такая показка. Нейкую постсавецкую пенсіянерку, якая з'язджае ў дзевяностыя на ПМЖ за акіян, пытаюць, у які з амерыканскіх гарадоў яна б хацела трапіць. Пенсіянерка, не думаючы замнога, адказвае, што ў Санта-Барбару. «Санта-Барбару? Чаму менавіта туды?» – перапытваюць яе. «Ды я ж там усіх ведаю». Дык вось, гэтаксама Бабароза, пераехаўшы ў дваццатыя з сяла Гатава ў напаўгабрэйскі Менск, трапіла ў свой серыял. Біблійны.

    like1 понравилось
    66