– Я ня думаю, што ты хворы,... «Малы і Карлсан-з-даху»
EugeneSprytny25 ноября 2017– Я ня думаю, што ты хворы, – сказаў ен. – Ах, як табе ня сорамна! – раззлаваўся Карлсан і тупнуў нагой. – Ці не магу я, як усе іншыя людзі, захварэць? – Ты хочаш захварэць? – зьдзівіўся Малы. – Гэтага хочуць усе людзі, - адказаў Карлсан. – Я хачу ляжаць у сваім ложку і мець тэмпэратуру; ты спытаесься ў мяне, як я сябе пачуваю, а я скажу, што я самы хворы ў сьвеце, і ты спытаесься, можа, я чаго хачу, а я адкажу, што я такі хворы, што не хачу абсалютна нічога... хіба што шмат тартоў, процьму пірожных і чакалядак ды гару карамэлек. Карлсан са спадзяваньнем паглядзеў на Малога, які стаяў засмучаны і ня ведаў, дзе ён раптоўна можа здабыць усё тое, што пералічыў Карлсан.
1 понравилось
1,7K