Быць жанчынай — гэта... «Каменданцкі час для ластавак»

  • Аватар пользователя
    xbohx
    8 октября 2017

    Быць жанчынай — гэта адначасова і пастка, і найвялікшае шчасце, бо толькі жанчына мае карані ў Сусвеце, толькі яна здольная перажыць пачуццё абсалютнага зліцця з іншай істотай — знітаванасці, дасягальнай адно ў цяжарнасці, — і толькі яна здольная нарадзіць. Не яе віна, што яна нараджае ў свет, створаны мужчынамі. Мужчына пазбаўлены каранёў, ён адасоблены ад сусветнай Еднасці і вымушаны ўсталёўваць свае панаванне праз такія брыдкія рэчы, як штурм Бастыліі, казармаў Манкада альбо Зімовага Палаца. Але — з іншага боку: менавіта таму, што ён няздольны нарадзіць, мужчына стварае вялікае мастацтва.

    like2 понравилось
    87