А і сапраўды: чаму Надзька... «Ноч цмока»

  • Аватар пользователя
    Osman_Pasha
    26 сентября 2017

    А і сапраўды: чаму Надзька была Пецькавай, а Васіль - Таньчыным? Пытанне не столькі захапіла, колькі вярэдзіла сваёй нявырашанасцю. То прыехаў на вакацыі і спытаўся ў тады яшчэ жывой мамы. Тлумачэнне аказалася надзіва простым: Надзька была Пецькавай, бо прыйшла жыць да Пецькі, у пабудаваны ім дом. А Васіль быў Таньчыным, як і Шурка - Тамарыным, бо яны прыйшлі жыць у дамы сваіх жонак. І іх жонкі пасля замужжа зваліся па-вясковаму гэтаксама, як і да яго: Танька была Дуньчынай (так звалі яе маці) - і засталася Дуньчынай, Тамара - Грышкавай (па бацьку), хоць і выйшла замуж за Шурку. Васіль і Шурка былі прымакамі. І якімі б яны ні былі гаспадарамі, як бы ні шчыравалі на зямлі і ў двары, як бы ні перараблялі дамы, ды прымачы хлеб - сабачы. Не сталі яны гаспадарамі ў вачах вяскоўцаў, і не іхнімі сталіся жонкі, а яны - жончынымі мужамі.

    like1 понравилось
    66