Калі такой жанчыне, як я,... «Стэпавы воўк»

  • Аватар пользователя
    Algierd
    18 января 2013

    Калі такой жанчыне, як я, заставалася альбо нэндзіцца і бяссэнсава старыцца за пішучай машынкай на службе ў якога-небудзь здабытчыка грошай, альбо дзеля ягоных грошай выйсці за яго замуж, альбо зрабіцца нечым накшталт прастытуткі, дык гэта было няправільна, як і тое, што такі чалавек, як ты, павінен у адзіноце, у нясмеласці, у роспачы хапацца за брытву. Мая бяда была, магчыма, больш матэрыяльная і маральная, твая - больш духоўная, але дарога была адна і тая самая.

    like2 понравилось
    52