Шмат хто любіў яго як... «Стэпавы воўк»

  • Аватар пользователя
    Algierd
    7 декабря 2012

    Шмат хто любіў яго як тонкага, разумнага і самабытнага чалавека і потым, калі раптам вызвяраўся ў ім ваўчыска, жахаліся і запаняверваліся. А не выявіць яны не маглі, бо Гары, як і кожны, хто хацеў, каб яго любілі ўсяго цалкам, не мог схаваць за ілжою ваўка менавіта ад тых, чыя любоў яму нешта важыла. Але былі і такія, якія любілі ў ім якраз ваўка, якраз свабоду, дзікасць, небяспечную неацуглянасць, і іх ён зноў жа страшэнна расчароўваў і засмучаў, калі раптам выяўлялася, што гэты дзікі, злосны воўк - яшчэ і чалавек, яшчэ і сумуе па дабрыні і ласцы, яшчэ і ўмее слухаць Моцарта, чытаць вершы і мець чалавечыя ідэалы.

    like1 понравилось
    20