Каша для анёлаў Калі... «Дыктатар»

  • Аватар пользователя
    robot
    1 ноября 2012

    Каша для анёлаў

    Калі дыктатар прыходзіць, выхавацелькі вітаюць яго. Вешаюць ягоны фрэнч на кручок з бананам. Займаць гэты кручок больш нікому нельга. Што кажа дыктатар? Ён кажа: – ХАЧУ ЕСЦІ! Тады яму падаюць два бутэрброды з сырам і кашу ў талерцы. Буцікі ён з’ядае, а кашу – не. Дыктатары не любяць кашы. Яго просяць ласкава: – З’еш, будзь анёлам. Тады ён ідзе на двор, падымае талерку ў неба і што ёсць моцы крычыць: – АНЁЛЫ, СЮДЫ! ЕШЦЕ КАШУ! ІНАКШ НЕ МІНУЦЬ ВАМ ЛІХА!

    like2 понравилось
    92