Неўзабаве сярод... «Хам»

Эліза Ажэшка - Хам

Хам

4,5(310)
  • Аватар пользователя
    mazurka_t
    22 апреля 2012

    Неўзабаве сярод неабсяжнага шляху ракі чорнай кропкай скакаў па чорных хвалях яго човен, з хуткасцю птушкі ляцеў у даль, а перад ім, за ім, вакол яго чуўся шумны і няспынны спеў быстрай, бурлівай вады. Яна спявала яму цяпер аб ранах здарджаннага кахання, аб джалах рэўнасці, аб салодкай надзеі, атручанай ядам успамінаў, а найбольш аб святым чалавечым абавязку ратавання бліжняга, пра які ён перастаў быў думаць. Цяпер гэты абавязак зноў паставаў перад ім і, нібы ясным месячным святлом, асвятляў яго пастарэлы, аброслы сівеючымі валасамі твар.

    412