– ... Трэба ўзьнімаць... «Афганец»

  • Аватар пользователя
    RoRoshka
    1 февраля 2017

    – ... Трэба ўзьнімаць народ, падвышаць ягоную сама­сьвядомасьць. – Самасьвядомасьць! Вы — самасьвядомасьць, а ён — сто тысяч АМАПу. Чыя возьме? — запытаўся Ступак і змоўчаў, чакаючы, што скажа на тое адукаваны дацэнт. – Што рабіць! — азваўся той пасьля паўзы. — Наогул дэмакратыя ў барацьбе з таталітарызмам ня мае адэкватных сродкаў. – Гаўно тады вы, а не дэмакраты, — ціха, бяз злосьці сказаў Ступак і пайшоў да свайго гаражу.

    like1 понравилось
    119