ЛАНЦУГ На панадворку... «Вастрыё стралы»
radio-einheit9 декабря 2016ЛАНЦУГ
На панадворку сабакі: на ланцугу.
Яны адважныя - дакуль дазваляе ланцуг, куслівыя - дакуль дазваляе ланцуг, брахлівыя - дакуль дазваляе ланцуг, і злуюцца яны на ланцуг таксама - дакуль дазваляе ланцуг.
Наводдалі, вакол іх, блукаюць ваўчыныя зграі. Яны прынюхваюцца да сабак, прыслухоўваюцца да сабак, але бліжэй усё роўна не падступаюць: не дазваляе ланцуг.
4 понравилось
1,9K