На маёй дарозе ўзгоркі і... «Вастрыё стралы»

  • Аватар пользователя
    radio-einheit
    9 декабря 2016

    На маёй дарозе ўзгоркі і ўпадзіны. Але яна мая дарога: яна рухаецца, яна разважае, яна размаўляе, яна ўдакладняе маю хаду.

    Побач, непадалёку, - асфальтаваныя трасы: на іх усё роўна, на іх усё пэўна, пра іх усё наперад вядома: адкуль яны і дакуль... Па іх імчацца аўтобусы і аўтамабілі, абапал іх пешаходы ўпэўнена крочаць, але самі трасы стаяць.

    Я апускаюся ў новую ўпадзіну - і мяне апаноўвае змрок, якога няма яшчэ на зямлі, уздымаюся на новы ўзгорак - і сустракаю яшчэ раз сонца, што ўжо на зямлі зайшло.

    like4 понравилось
    1,5K