Малодшы лейтэнант узнімае... «Мёртвым не баліць»

  • Аватар пользователя
    Osman_Pasha
    2 сентября 2016

    Малодшы лейтэнант узнімае твар. – А вы што – сведка? – Яна ні пры чым, – аб’яўляе Гарбацюк і з зацятым выразам закладвае рукі за спіну. – Не. Я пры чым. Пішыце і мяне. Гаспадар пакоя з недаверам пытаецца ў Гарбацюка: – Яна, значыць, не абражала вас? – Не. Яна не. Малодшы лейтэнант вагаецца, і Эрна з раптоўнай рашучасцю ў вачах падскоквае да стала. – Пішыце, пішыце! Я яшчэ абражу.

    like4 понравилось
    1K