Значыць, усё ж даганяюць.... «Ліквідацыя»

  • Аватар пользователя
    Osman_Pasha
    29 августа 2016

    Значыць, усё ж даганяюць. Не азіраючыся — няўклюдна было вывернуцца з авечкай, — Рыбак вызначыў па крыку, што тыя ўжо на пагорку і, мабыць, убачылі іх. Надта невыгоднае аказалася іх становішча, асабліва Сотнікава, якому да хмызняку яшчэ бегчы ды бегчы. Але што ж... Як заўжды пры найбольшай пагрозе, кожны дбаў пра сябе, беручы свой лёс ва ўласныя рукі. Што ж да Рыбака, дык каторы ўжо раз за вайну яго ратавалі ногі. Праўда, магчымасці іх былі малыя — да крыўднага абмежаваныя магчымасці дзвюх чалавечых ног. І тым не менш менавіта яны, а не што іншае абяцалі яму паратунак.

    like1 понравилось
    479