Псіхалагічна самае... «Возера радасці»
My_25 августа 2016Псіхалагічна самае складанае ў інтэрнацкім жыцці – гатаванне пяльменяў на грамадскай кухні і паяданне іх за агульным сталом. Смятана, здабытая за камунальнай лядоўні, паспявае прапахнуць – ад яе тхне часныком з сала, шматок якога прыладжаны чужой рукой паверх адкрытага слоіка; бывае, яна набраняе пахам дыму – значыць побач паклалі бужаніну; але найчасцей яна мае легкі водар салаты аліўе с сталоўкі, пластыкавае вядзерца з якой Валька па-суседску горне бачком да ейнага слоіка.
5 понравилось
171