Кожны нявольнік, які... «Праклён»
Xartym15 августа 2016Кожны нявольнік, які здольны быць адно нявольнікам, імкнецца прыдумаць для сябе бога. Ён стварае сабе бога і думае, што бог — над усімі. І тым апраўдвае сваё нявольніцтва. Калі такі бог — нейкі дух, ці камень, дрэва, сонца — гэта нармальна. Няхай сабе моліцца, няхай забівае сабе падобных і ахвяруе свайму богу. Усё вядома і зразумела. Але калі купа рабоў прыдумляе сабе бога, які аб’ядноўвае ў сабе дрэва, камень, сонца, мову, мінулае і будучыню — вось што кантраляваць практычна нельга. Такі бог незразумелы, бо такім задуманы. Ён — непазнавальны апрыёры. Вось такіх багоў быць не павінна. Бо разам з такім богам нявольнік стварае сабе такую рэч як сакральнасць. А калі нявольнік мае сакральнасць, ён не хоча быць нявольнікам. Ён адчувае ў сабе мажлівасць змяніцца. І мяняецца. Няхай не за адно пакаленне, але мяняецца.
3 понравилось
80