Гэта выкляты народ,... «Праклён»
Xartym15 августа 2016Гэта выкляты народ, разумееш? Выкляты. Няма ў яго будучыні, таму ён такі і ёсць: абыякавы да ўсяго, талерантны, як у тэлевізары кажуць. Чаму талерантны? Бо трываў і трывае. Усё трывае: здзекі з сябе, з родных, з дзяцей. Трывае. А таму, маю пэўнасць, недзе там, у падсвядомасці, адчувае — яму канец. Ён выкляты. Міне колькі часу, яшчэ адно-два пакаленні — і вымруць. Нічога не застанецца…Ты ўспомні і палічы: колькі разоў прадавалі сябе, свае святыні? Паганства прадалі. Каталіцтва прадалі. Уніяцтва прадалі. Праваслаўе прадалі. Камунізм прадалі. Сябе і сваіх родных прадавалі, абы выжыць. Як чарвякі ў каравячым бліне: хай нядобра, затое цёпла і ёсць што есці. У людзей няма нічога за душой, нічога! Няма за што ўчапіцца ў гэтым жыцці. Стрыжня няма. Гэта не народ — гурт…
3 понравилось
86