Усе кватэры, у якіх мы... «Возера радасці»

  • Аватар пользователя
    applestolle
    11 июля 2016

    Усе кватэры, у якіх мы некалі жылі, усе пакоі, дзе спыняліся, усе кухні, на якіх, трасучыся ад перадранішніх дрыжыкаў, рабілі сабе гарбату, выбудуюцца аднойчы ў суцэльную анфіладу, і мы будзем хадзіць іх калідорамі бясконца. Быць можа, гэта адбудзецца за секунду да нашай смерці, калі час ужо спыніцца. Быць можа, гэта і будзе смерць.

    like4 понравилось
    113