Гесіёд (канец VIII – пач. VII стст. да н. э.) – першы вядомы на імя старагрэцкі паэт-рапсод, заснавальнік дыдактычнага эпасу, аўтар паэм «Паходжанне багоў (Тэагонія)» і «Працы і дні», а таксама шэрагу твораў, з якіх сёння вядомыя толькі ўрыўкі. Ён першы ў грэцкай паэзіі, хто вызначыў сябе як асобу і назваў сваё імя. Гесіёд выступае ў ролі прарока, «пакліканага» Музамі абвясціць спрадвечныя праўды, а таксама ў ролі выпрабаванага жыццём чалавека, які добра разбіраецца ў асаблівасцях працы на зямлі.