Кнігу складаюць успаміны звычайнага чалавека Тамаша Зайкі (1907–1991), на долю якога выпалі беды і выпрабаванні, звязаныя з усімі вялікімі катаклізмамі XX стагоддзя. Дзякуючы яго незвычайнай назіральнасці і бліскучай памяці на старонках кнігі ажываюць падзеі часоў Першай сусветнай вайны, бальшавіцкага перавароту і грамадзянскай вайны, жыцця пад палякамі, Другой сусветнай вайны і партызанскага руху, паваеннай калектывізацыі і “пабудовы камунізму”. Гэтыя ўспаміны вылучаюцца шчырасцю і праўдзівасцю...