Аўтарка — пляменніца знакамітага Караля Чапскага, узгадаваная ў маёнтку Прылуках пад Менскам. Гэта другая частка яе ўспамінаў (першая, “Еўропа ў сям’і”, выйшла ў перакладзе на беларускую мову ў 2023 годзе). “Зменены час” прысвечаны падзеям 1914–1921 гадоў — ад пачатку Першай сусветнай вайны да Рыжскага міру. Праз лёсы сваёй сям’і Марыя Чапская паказвае, як ва ўмовах руйнавання старых імперый давалі сабе рады нашчадкі “краёвай” спольшчанай шляхты — немалой і гістарычна значнай часткі насельніцтва...