Упершыню па-беларуску пятая частка сагі пра ведзьмара Геральта
Навошта адзін паэт, які на вайне не толькі не карысны, але часам нават і шкодны, усё ж ідзе туды, куды нават не хацеў? Чаму адна лучніца рызыкуе жыццём, каб дапамагчы зусім чужому ёй ведзьмару? Навошта адзін вампір, які мог весці спакойнае вечнае жыццё, выпраўляецца ў небяспечнае нават для яго падарожжа? Чаму адзін нільфгаардзец становіцца на бок таго, каго некалі лічыў лютым ворагам — і хто дагэтуль люты вораг яму? І чаму, урэшце...