У паўднёвых ваколіцах Мінска месцяцца Прылукі — вёска, якая нядаўна адсвяткавала 550 гадоў ад сваёй першай згадкі ў гістарычных крыніцах. У старасвецкім парку цешыць вочы прыгожы палац. Некалі ён належаў сям’і Чапскіх, а цяпер тут размяшчаецца Беларускі навукова-даследчы інстытут аховы раслін. Марыя Чапская (1894–1981) з маленства расла ў Прылуках, тут прайшло яе юнацтва. Яна пляменніца вядомага ўсім жыхарам сталіцы Караля Чапскага, які ў 1890–1901 гадах быў гарадскім галавою Мінска. На схіле ве...