Польскі паэт Чэслаў Мілаш, знаходзячыся ў 1943 годзе ў акупаванай нацыстамі Варшаве, напісаў цыкл вершаў, які называецца «Свет. Наіўныя вершы». Большасць з гэтых вершаў уяўляе сабой своеасаблівыя тлумачэнні нейкіх простых слоў: «Трывога», «Любоў», «Надзея», «Брамка», «Ганак», «Дарога» ды інш. Бо вайна не толькі ў корані змяняе жыццё тых, каго яна напаткала. Яна перайначвае значэнні слоў, так што іх трэба тлумачыць наноў. Некаторыя значэнні прытупляюцца, і даводзіцца іх вастрыць, як нож каменем. ...