Першае знаёмства з кнігай украінскага паэта Сяргія Жадана «Іншае імя любові» у перакладах Андрэя Хадановіча рызыкуе абярнуцца пасаваннем перад прэміальнай веліччу аўтара – вядомага дзеяча культуры, творчасць якога некалькі дзесяцігоддзяў выклікае цікавасць на радзіме і ў замежжы (толькі ў Беларусі выйшла сем кніг), а грамадзянская пазіцыя – захапленне. І ўсё ж новы зборнік уражвае іншым – шчымлівай інтанацыяй, непрыхаваным болем, надрывам, які паўстае з першых старонак і толькі ўзмацняецца ілюст...