Міфалагічна-гераічны эпас «Іліяда» — стварэнне якога, прыкладна ў сярэдзіне VIII ст. да н. э ., прыпісваецца паўлегендарнаму грэцкаму песняру Гамеру, а запіс якога быў упершыню зроблемы двумя стагоддзямі пазней — стаў здабыткам прыгожага пісьменства не толькі Старажытнай Грэцыі. Дзякуючы перакладам на вялікую колькасць моваў народаў свету, гэты твор заняў пачэснае месца ў скарбніцы сусветнай літаратуры. Сюжэт паэмы будуецца на эпізодзе Траянскай вайны, якая, паводле сведчання большасці сучасных ...