У выданні сабраныя бразільскія народныя казкі, запісаныя ў канцы ХІХ стагоддзя. Яны ўвабралі ў сябе ўсё, што складае культуру бразільскага народа: і відавочны моцны еўрапейскі ўплыў, і любоў да прыроды, уласцівую карэннаму насельніцтву, і музычны, жвавы і вясёлы подых Афрыкі. Героі гэтых казак — мурашы і пеўні, прынцэсы і малпы, зласлівы ягуар і хітры мурын. Яны хітруюць і чаруюць, перамагаюць і плачуць альбо проста разбягаюцца абы-куды, а нам, чытачам, з таго пацеха і навука.