Невядомая Хвароба знішчае толькі людзей - і гэта кепскія весткі для Дрыгвянага княства. Каб спыніць Хваробу і не даць распачацца вайне, у Курганнае княства ідуць сын млынара, знічка, дабрахожы, хіхітун і князёўна. За спіной яны пакідаюць Цмока, у палацы якога лютуе Хвароба. Пасланцоў чакае сустрэча з ворагам і выпрабаванне палонам, Хваробай і адчаем. Але калі кожны пераможа свае жахі, у абодвух княстваў ёсць надзея.