
Пераклады
Wild_Iris
- 1 227 книг

Ваша оценка
Ваша оценка
Ва ўніверсітэце вельмі часта даводзілася слухаць і чытаць пра тэорыю бесканфліктнасці ў савецкай літаратуры, але з прыкладамі не знаёмілася і не правярала, як рэалізоўваліся на практыцы асноўныя яе прынцыпы. І жыла я ў шчаслівым няведанні амаль два дзесяцігоддзі, пакуль не ўзялася чытаць аповесць Лазара Кацовіча "Сям’я" (пераклад з яўрэйскай мовы Міхася Клімковіча).
Аповесць распавядае пра эвакуацыю менскага завода на пачатку вайны. Здзіўляе, з якой лёгкасцю успрымаюць і пераадольваюць цяжкасці персанажы кнігі: памерла маці - трохі патужылі, збеглі дзеці - бацькі адразу вырашылі, што яны ў партызанах і амаль не перажываюць (толькі маці часам нагадваюць).
Адсутнічае і канфлікт. У тыя моманты, калі думаеш, што канфлікт, нарэшце, завязваецца, высвятляецца, што ён раптоўна развязваецца і ніякага канфлікту не было, бо, як кажуць, лепшае - вораг харошага. Толькі так. І галоўныя героі ў аповесці не паміраюць, нават калі ўжо не вытрымлівае ад цяжкай бесперапыннай працы сэрца.
Ну, і назва тут таксама даволі традыцыйная: сям’я - гэта працоўны калектыў і, канешне ж, савецкія рэспублікі.
З яўрэйскага тут, на жаль, толькі 2-3 выразы, некалькі прозвішчаў і персанажаў, самы "яўрэйскі" з якіх - пацешны і палахлівы гадзіннікавы майстар, які яшчэ і добры музыкант.
Здзівіла і зацікавіла мяне гэтая кніга не столькі сваім зместам, колькі правапісам. Вельмі дзіўныя і часам не паслядоўныя напісанні часціц: пад раніцу-ж; перш-на-перш; не гледзячы на; не кіне-ж ён; гэтай-жа хвілінай; хацеў-бы; не спяваць; якой нехапае вады; таго-ж; ніколі-б.